Беларуская Служба

Павал Усаў: Апошняя сустрэча паказала, што інтарэс Масквы да інтэграцыйных працэсаў нікуды не знік

01.02.2024 09:12
Апошняе паседжанне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адбылося ў Санкт-Пецярбурзе.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Апошняя сустрэча паказала, што інтарэс Масквы да інтэграцыйных працэсаў нікуды не знік
Павал Усаў.

Для Масквы ён мае ключавое значэнне, гаворыць палітолаг Павал Усаў:

-Той факт, што Дзяржрада чарговы раз адбываецца ў Расіі, сведчыць, што цэнтр прыняцця рашэнняў, нават сімвалічных, перанесены ў Расію. Гэта Лукашэнка павінен туды ездзіць са сваёй світай. Гэта падкрэслівае, што Мінск не з’яўляецца фармальна і сімвалічна аўтаномным цэнтрам, дзе могуць праходзіць сустрэчы такога ўзроўню. Гэта зноў падкрэслівае залежнасць і васальнасць Беларусі. Той факт, што няма канкрэтыкі ў эканамічных аспектах, паказвае, што для Расіі ключовым з’яўляецца толькі палітычны і стратэгічны аспект інтэграцыі. Гэтыя інтарэсы рэалізаваныя ў выглядзе размяшчэння тактычнай ядзернай зброі.

Наступнае, на што скіроўваецца ўвага, гэта інтэграцыя эканамічных інстытутаў: мытнае і падатковае адзінае поле, ахова мяжы, паступовае ўключэнне банкаўская сістэмы Беларусі ў расійскую. Важна, што Беларусь нядаўна заявіла, што адмаўляецца ад долараў, як плацёжнай сістэмы. Гэта яшчэ больш ставіць у эканамічную залежнасць ад Расіі.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка