Беларуская Служба

Павал Усаў: Расія пакуль не зацікаўлена ва ўнутрысістэмным транзіце ўлады ў Беларусі

06.03.2024 12:58
Яшчэ тыдзень таму Лукашэнка заявіў, што напэўна будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Цяпер жа ён кажа, што памыліўся і яго ўдзел яшчэ няпэўны.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Расія пакуль не зацікаўлена ва ўнутрысістэмным транзіце ўлады ў Беларусі
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта стандартная маніпуляцыя Лукашэнкі, які чакае, каб яго падначаленыя прасілі яго застацца на пасадзе.

-Гэта гульня словамі. Ён рэгулярна робіць супярэчлівыя заявы, якія не сведчаць пра рэальнасць яго намераў. Уся логіка сённяшніх падзей сведчыць аб тым, што Лукашэнка не адмовіцца ад таго, каб заставацца прэзідэнтам. Усе 30 гадоў яго кіравання – гэта гады ўтрымання ўлады любым коштам, таму яго намеры не змяніліся.

Ці магчымы іншы кандыдат (не апазіцыйны), напрыклад, пастаўлены Масквою?

-Не. Калі Расія захоча, каб Лукашэнка сышоў, то ён проста не будзе ўдзельнічаць у выбарах. Яго заявы пра альтэрнатыўнага кандыдата – гэта маніпулятыўныя, звыклыя для Лукашэнкі крокі. Такія псіхалагічныя метады характэрныя для дыктатарскіх рэжымаў. Іх выкарыстоўваў таксама Сталін. Ва ўмовах жудаснага таталітарызму на з’ездах партый ён выходзіў і казаў, што стаміўся і хоча сысці. Выбягалі людзі з яго атачэння і малілі, каб ён застаўся.

Яшчэ раз падкрэслю, калі Расія прыме рашэнне пра транзіт улады, то Лукашэнка проста не будзе ўдзельнічаць у выбарах. Там будзе іншы кандыдат. Я ўпэўнены, што Расія пакуль не зацікаўлена ва ўнутрысістэмным транзіце ўлады, бо гэта небяспечна ва ўмовах цяжкой сітуацыі на фронце з Украінай, агульнай канфрантацыі з Захадам. Для Расіі важна захаваць стабільную, кантраляваную Беларусь. Лукашэнка пакуль адпавядае іх інтарэсам.

Поўны каментар у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Палітычны рацыяналізм у Лукашэнкі не працуе

28.02.2024 17:56
Эксперты ААН па правах чалавека заклікалі змяніць меру стрымання Рыгора Кастусёва.