Беларуская Служба

Дональд Туск: Парыж, Берлін і Варшава маюць задачу мабілізаваць Еўропу на дапамогу Украіне

13.03.2024 12:01
Кіраўнік польскага ўрада мае надзею на «рэанімацыю» Веймарскага трохкутніка, што дасць Польшчы ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца ў Еўропе.
Кіраўнік польскага ўрада Дональд ТускPAP/Leszek Szymański

У пятніцу ў Берліне адбудзецца незапланаваны саміт Веймарскага трохкутніка, паведаміў кіраўнік польскага ўрада. Дональд Туск падкрэсліў, што падчас сустрэчы ў Белым Доме Джо Байдэн запэўніў, што ў выпадку неабходнасці ЗША гатовыя падтрымаць Польшчу ў любы момант паводле артыкула 5, якому Польшча надае асаблівае значэнне, паведамляе Rzeczpospolita.

«Гэта важкае пацверджанне з боку прэзідэнта Джо Байдэна, што ён не мае сумневаў адносна артыкула 5, гэта значыць абавязацельства абараняць хаўруснікаў», – сказаў прэм'ер.

Кіраўнік польскага ўрада паведаміў, што таксама размаўляў з амерыканскім прэзідэнтам пра тое, як мабілізаваць еўрапейскія краіны на дапамогу Украіне.

«Саміт Веймарскага трохкутніка быў тэрмінова скліканы на пятніцу. У Берліне я сустрэнуся з прэзідэнтам Эмануэлем Макронам і канцлерам Олафам Шольцам. Мы будзем гаварыць аб дапамозе Украіне(…)Хачу падкрэсліць, што пра Веймарскі трохкутнік будзе чутна ўсё часцей. Зараз Парыж, Берлін і Варшава маюць задачу і сілу мабілізаваць усю Еўропу », – заявіў Дональд Туск.

Прэмʼер лічыць, што цяперашняя сітуацыя, хоць і складаная, дае магчымасць ажывіць Веймарскі трохкутнік, дзякуючы чаму Польшча атрымае рэальны ўплыў на рашэнні, якія прымаюцца ў Еўропе.

Веймарскі трохкутнік, інакш Камітэт садзейнічання французска-нямецка-польскаму супрацоўніцтву – саюз, створаны 28-29 жніўня 1991 года ў Веймары ў Германіі, міністрамі замежных спраў трох еўрапейскіх краін: Польшчы, Германіі і Францыі. Яго мэта – развіццё, дыялог і шматбаковае супрацоўніцтва паміж гэтымі краінамі.

Дзейнасць Веймарскага трохкутніка ўключае арганізацыю самітаў з удзелам лідараў краін-членаў, а таксама штогадовых сустрэч на ўзроўні міністраў замежных спраў

аз

Белы дом назваў «гістарычным» візіт Дуды і Туска ў Вашынгтон і іх сустрэчу з Байдэнам

13.03.2024 08:58
Офіс амерыканскага прэзідэнта таксама падкрэсліў, што лідары Польшчы і ЗША паабяцалі пастаянна падтрымліваць Украіну ў абароне ад расейскай агрэсіі.

Анджэй Дуда завіў, што падчас візіту змог пераканаць ЗША ў неабходнасці спыніць агрэсію Расіі ва Украіне

13.03.2024 11:54
Сярод канкрэтных спраў – прапанова крэдыту і сучаснае ўзбраенне. Сярод дэкларацый – запэўніванне, што НАТА падтрымае ў выпадку пагрозы.