Беларуская Служба

100 дзён праўлення Туска. «Тых, хто паверыў, чакае расчараванне»

22.03.2024 10:08
Падчас выбарчай кампаніі «Грамадзянская платформа» прадставіла вялікі спіс абяцанняў, якія трэба было рэалізаваць у першую чаргу пасля прыходу да ўлады.
Дональд ТускPAP/Radek Pietruszka

Мінула 100 дзён ураду Дональда Туска. Гэта традыцыйны час, калі правяраецца, колькі выбарчых абяцанняў, якія пасля выбараў павінны быць прыярытэтнымі выканаў новы ўрад.

Эканамічны партал money.pl піша, што яшчэ давядзецца пачакаць найважнейшых зменаў, якія закрануць мільёны палякаў.

Падчас выбарчай кампаніі «Грамадзянская платформа» прадставіла вялікі спіс абяцанняў, якія трэба было рэалізаваць у першую чаргу пасля прыходу да ўлады. На адмысловым сайце яна апісала 100 асаблівасцяў першых 100 дзён свайго кіравання.

Адным з галоўных абяцанняў кааліцыі было павелічэнне неабкладаемай падаткам сумы да 60 тысяч злотых, у тым ліку для прадпрымальнікаў і пенсіянераў.

Money.pl яшчэ ў мінулым годзе паведамляў, што гэтае абяцанне не будзе выканана не толькі ў бліжэйшыя сто дзён, але, хутчэй за ўсё, і ў гэтым годзе.

У аўторак гэта пацвердзіў прэм'ер-міністр. — Мы не адмаўляемся ад праекта. Сёлета мы не можам гэта рэалізаваць з-за фінансавых і бюджэтных прычын, - сказаў Дональд Туск. - Безумоўна, за час нашага кіравання гэтая сума стане фактам, а не толькі марай, - паабяцаў прэм'ер-міністр.

Як адзначае money.pl, неабкладаная падаткам сума на такім узроўні можа быць уведзеная не раней за 2025 году. Выкананне гэтага абяцання дорага абыдзецца бюджэту. Паводле парталу, у 43,8 мільярда злотых. Гэта самы дарагі праект кіроўнай кааліцыі.

Яшчэ адно нявыкананае дагэтуль абяцанне — вяртанне ранейшых правілаў налічэння страхавых узносаў. Кааліцыя абяцала, што гэта будзе фіксіраваная стаўка, а не залежная ад даходу.

Урад толькі завяршае працу над законапраектам, які прадугледжвае ўвядзенне фінансавых ільгот для бацькоў, якія хочуць вярнуцца на працу. Урад толькі пачаў працу над законапраектам. Базавая версія прадугледжвае, што бацькі, якія выходзяць на працу, падпісваюць дамову з няняй ці нейкім сваяком, і атрымаюць субсідыю ў 1500 злотых у месяц.

ав/money.pl

Дэпутаты Сейма хочуць, каб сілезская мова была прызнаная рэгіянальнай мовай Польшчы. Ці размова пра сепаратысцкія настроі?

21.03.2024 07:50
Дэпутат Моніка Роса (KO) паведаміла, што разам з іншымі парламентарыямі яна звернецца да прэзідэнта Анджэя Дуды з просьбай падпісаць акт аб прызнанні сілезскай мовы рэгіянальнай.

Радаслаў Сікорскі: У Польшчы парушэнне санкцый – злачынства

21.03.2024 19:45
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абвясціў пра папраўку да пастановы аб санкцыях.