Партал Onet.pl прыводзіць вытрымкі з інтэрв’ю прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска пяці еўрапейскім выданням.
«Мы жывём у самы крытычны час пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Наступныя два гады вырашаць усё, - заявіў прэм'ер-міністр. - Я не хачу нікога палохаць, але вайна — гэта ўжо не паняцце з мінулага. Гэта рэальна, яна пачалася больш за два гады таму. Цяпер турбуе тое, што магчымы літаральна любы сцэнар», - сказаў Туск. І дадаў: «Нашай галоўнай задачай павінна быць абарона Украіны ад расійскай агрэсіі і захаванне Украіны як незалежнай і цэласнай дзяржавы». Ён мяркуе, што «сёння яе [Украіны] становішча значна цяжэй, чым год таму, але і значна лепш, чым у пачатку вайны».
Прэм'ер-міністру таксама задалі пытанне аб спрэчках з Украінай па сельскагаспадарчай і гандлёвай палітыцы. «Я, бадай, самы праўкраінскі палітык у Еўропе, але адказваю за сваіх грамадзян. Як прэм'ер-міністр Польшчы я павінен абараняць асноўныя інтарэсы Польшчы», - сказаў Туск.
«Палякі плацяць вялікую цану. Ніхто не можа спаборнічаць з Польшчай, калі гаворка ідзе пра падтрымку Украіны (...) Мы хочам дапамагчы Украіне, чым можам. Але на апошнім саміце Еўрапейскай рады я сцвярджаў, што ідэю свабоднага гандлю з Украінай трэба перагледзець. Я хачу справядлівага пагаднення з Украінай па гэтым пытанні», — заявіў Туск.
Дональд Туск таксама заявіў, што «нам патрэбны моцны саюз з Амерыкай і ў той жа час мы павінны быць незалежнымі і самадастатковымі ў плане абароны. Наша задача — развіваць трансатлантычныя сувязі, незалежна ад таго, хто будзе прэзідэнтам ЗША».
нг