Муніцыпалітэты, якімі кіруюць палітыкі ад Аб'яднаных правых сілаў, атрымалі ў 2019-2023 гадах прыкладна 5 486 злотых(амаль 1 279 еўра) датацыі на жыхара. Тыя, якімі кіруюць незалежныя палітыкі прыкладна - 3 684 злотых(амаль 859 еўра), а тыя, якімі кіруе палітык ад тагачаснай апазіцыі, прыкладна 2 333 злотых(амаль 544 еўра), паведамляе Rzeczpospolita.
Паводле штодзёнкі, Інстытут грамадскіх фінансаў прааналізаваў больш за 40 тысяч грантаў, выдадзеных за гэты перыяд у рамках больш чым 70 конкурсных заявак і ў рамках 15 розных праграм падтрымкі. Агульны кошт выдадзеных такім чынам датацый складае 168,6 мільярда злотых (больш за 39 мільярдаў еўра).
Высновы ўвайшлі ў справаздачу „Гранты для сваіх? Аналіз выдзялення інвестыцыйных субсідый мясцовым самакіраванням у 2019-2023 гады».
Як паведамляе Rzeczpospolita, вынікі аналізу выразна паказваюць, што багацце гміны не мела вялікага значэння, а галоўным фактарам, які ўплываў на памер дзяржаўных датацый, была партыйная прыналежнасць кіраўніка дадзенага муніцыпалітэта.
аз