Мацею Паморскаму – 18 гадоў. Сёлета ён будзе здаваць экзамены на атэстат сталасці. Мацей таксама – мясцовы дэпутат. Ён выйграў на муніцыпальных выбарах, якія прайшлі ў Польшчы ў нядзелю, і стаў дэпутатам гміны Вянзоўна, што ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Варшавы. Хлопец стаў наймаладзейшым мясцовым дэпутатам у краіне. Дарэчы, феноменам з’яўляецца тое, што за кандыдатуру Мацея прагаласавала амаль 70% выбаршчыкаў гміны.
Мацей Паморскі нарадзіўся ў 2005 годзе. Закончыў базавую школу ў роднай вёсцы. Цяпер ён – вучаць Варшаўскага агульнаадукацыйнага ліцэю імя караля Стэфана Баторыя – аднаго з самых найлепшых і прэстыжных не толькі ў польскай сталіцы, але і ў цэлай краіне.
Хлопец цікавіцца палітыкай ужо здаўна. У 2021 годзе пачаў супрацоўнічаць з дэпутатамі польскага Сейму. Мацей таксама задзейнічаны ў валанцёрскім руху, піша артыкулы ў СМІ, цягам трох гадоў быў членам Маладзёвага парламенту Польшчы.
вс