Беларуская Служба

Венгрыя не хоча адмаўляцца ад расійскага газу і прыняць прапанову Польшчы

20.04.2024 10:04
Еўрапейская камісія заяўляе, што ўжо арганізавала альтэрнатыўныя крыніцы паставак газу для краін, якія купляюць сыравіну ў Расіі.
.
В. Орбан павіншаваў Пуціна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарахюGints Ivuskans/Luca Perra/Shutterstock

Еўрапейская камісія заяўляе, што ўжо арганізавала альтэрнатыўныя крыніцы паставак газу для краін, якія купляюць гэтую сыравіну ў Расіі.

Міністр энергетыкі Венгрыі Чаба Ланташ сцвярджае, што яго краіна не можа хутка адмовіцца ад газу з Расіі з-за абмежаванняў інфраструктуры і з-за коштаў. З-за энергетычнага крызісу і ўварвання ва Украіну Еўрасаюз мае намер цалкам адмовіцца ад вуглевадародаў з Расіі да 2027 года. Рэалізуецца ідэя сумесных закупак газу, якую распрацавала Польшча, раведамляе Biznes Alert.

Еўрапейская камісія, нягледзячы на ​​энергетычны крызіс, які распальваецца «Газпромам», заяўляе, што ўжо арганізавала альтэрнатыўныя крыніцы паставак газу для краін, якія купляюць гэтую сыравіну ў Расіі. Дасягнуць гэтага плануецца праз механізм сумесных закупак газу, які, на думку Бруселя, дазволіць краінам адмовіцца ад расійскага газу ўжо ў канцы гэтага года. Гэтае рашэнне прапагандуецца Польшчай з 2014 года. ЕС стаў яго рэалізоўваць у разгар энергетычнага крызісу ў 2022 годзе.

Аднак Венгрыя сцвярджае, што газ з Расіі больш танны чым альтэрнатыўная прапанова ЕС. Акрамя гэтага, існуюць інфраструктурныя абмежаванні, якія ўскладняюць прыняццё рашэння адмовіцца ад расійскага напрамку ў кароткатэрміновай перспектыве, заяўляе кіраўніцтва Венгрыі.

Урад Віктара Орбана ў Венгрыі праводзіць прарасійскую знешнюю палітыку. Ён блакуе пакеты дапамогі Украіне і настойвае на пастаўках сыравіны з Расіі. «Газпром» і венгерскі энергетычны канцэрн MVM у 2021 г. падпісалі пятнаццацігадовы кантракт на пастаўку 4,5 млрд кубаметраў газу ў год. У дадатку да кантракта ад жніўня 2022 года дадаткова прадугледжана пастаўкі 5,8 млн кубаметраў газу ў дзень. Газ пастаўляецца ў абыход Украіны - у асноўным праз Турэцкі паток і Сербію.

яс