Беларуская Служба

Нямецкі гігант б'ецца ў грудзі за Nord Stream 2 і крытыкуе канцлера

22.04.2024 12:32
Пасля заканчэння халоднай вайны ўсе былі перакананыя, што вярнуць Расію дадому ў Еўропу - гэта правільная стратэгія.
Nord Stream 2
Nord Stream 2Foto: Shutterstock/dragancfm

Кіраўнік нямецкага хімічнага гіганта BASF Марцін Брудэрмюлер прызнае ў выданні Handelsblatt, што стаўка на газ з Расіі была памылкай, і заклікае да новай прамысловай палітыкі Германіі, крытыкуючы пасіўнасць урада ў Берліне.

– Германія працуе значна ніжэй за свой патэнцыял. Нам патрэбна буйная ініцыятыва прамысловай палітыкі, якая адаптуе нашу краіну да выклікаў будучыні, сказаў Брудэрмюлер, а яго словы прыводзіць польскі сайт Biznes Alert.

Пры гэтым Брудэрмюлер прызнае, што спадзявацца на газ з Расіі было памылкай, і што шмат хто яе зрабіў.

Азіраючыся назад, заўсёды лёгка зразумець, што можна было зрабіць лепш. Пасля заканчэння халоднай вайны ўсе былі перакананыя, што вярнуць Расію дадому ў Еўропу - гэта правільная стратэгія, у тым ліку з эканамічнага пункту гледжання праз пастаўкі сыравіны, сказаў прэзідэнт BASF.

– За 30 гадоў ад таннага газу выйгралі ўсе: краіна, эканоміка, насельніцтва, - пералічыў ён.

Аднак Брудэрмюлер прызнаў, што рэакцыя на незаконны захоп Крыма ў 2014 годзе павінна быць іншай.

Нагадаем, BASF быў фінансавым партнёрам праекту Nord Stream 2 з 2015 года. Мэтай газаправода было замяніць украінскі маршрут пастаўкамі праз Балтыйскае мора ў Нямеччыну.

яс