Нядаўна ЗША ў сакрэце адправілі ва Украіну дальнабойныя ракеты ATACMS. Такую інфармацыю прадставіў Белы дом. Паводле амерыканскіх афіцыйных асобаў, украінскія войскі ўжо прымянілі ракеты, абстраляўшы аэрадром у Крыме і расійскія войскі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Ракеты ATACMS, якія маюць радыус дзеяння да 300 км, былі часткай ваеннага пакету для Украіны коштам у 300 млн долараў, які прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў 12 сакавіка, паведамляе Reuters. Прадстаўнік Белага дома, якога цытуе агенцтва, не паведаміў, колькі ракет было дастаўлена Кіеву, аднак вядома, што яны ўжо былі выкарыстаныя двойчы. Пастаўкі амерыканскіх ракет – гэта адказ на выкарыстанне Расіяй балістычных ракет з Паўночнай Карэі і расійскіх абстрэлаў украінскай грамадзянскай інфраструктуры, паведаміў Вашынгтон.
Reuters адзначае, што Украіна ўпершыню прымяніла амерыканскія ракеты 17 красавіка. Імі абстралялі аэрадром у Крыме, які знаходзіцца прыкладна ў 165 км ад лініі фронту. У другі раз украінскія сілы атакавалі расійскія войскі на паўднёвым усходзе Украіны.
Агенцтва нагадвае, што Пентагон першапачаткова выступаў супраць перадачы дальнабойных ракет Кіеву, апасаючыся таго, што іх пастаўкі з амерыканскіх запасаў прычыняцца да змяншэння боегатоўнасці амерыканскай арміі. Больш за тое, Вашынгтон апасаўся, што Украіна будзе выкарыстоўваць ракеты для абстрэлу цэляў углыбіні Расіі. Вашынгтон прымусіла змяніць сваё стаўленне да паставак ATACMS з-за таго, што Расія пачала атрымліваць з Паўночнай Карэяй дальнабойныя балістычныя ракеты і прымяняць іх супраць Украіны ў снежні і студзені. Дарэчы, ЗША заклікалі Пхеньян гэтага не рабіць, але безвынікова, паведамляе Gazeta Wyborcza.
вс