Беларуская Служба

У Польшчы будуць абмяжоўваць доступ суддзяў да сакрэтнай інфармацыі

09.05.2024 16:03
Справа з Томашам Шмытам выклікала неабходнасць наводзіць парадак у доступе суддзяў да засакрэчанай дзяржаўнай інфармацыі
    (ABW - Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego)
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW - Agencja Bezpieczeństwa Wewnętrznego) Фота: abw.gov.pl

Справа з Томашам Шмытам выклікала неабходнасць наводзіць парадак у доступе суддзяў да засакрэчанай дзяржаўнай інфармацыі - цяпер гэтае права не правяраецца Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW), піша выданне Rzeczpospolita.

Ужо сёння спецслужбы мусяць трымаць у полі увагі суддзяў і пракурораў, у якіх даўгі, залежнасці, якія падтрымліваюць кантакты з сумнеўнымі людзьмі, - піша газета.

Выпадак з Шмытам кур'ёзны, аднак раней адбываліся і іншыя, хоць і менш яркія злоўжыванні.

Rzeczpospolita прыводзіць прыклад варшаўскага пракурора Анджэя З., які наладзіў блізкія сувязі з селебрыці - жонкай падазраванага ў забойстве - ахвяра аблітая кіслатой сканала). Пракурор, маўляў, прыняў ад жанчыны хабар у 1 млн злотых (прыблізна 250 тыс. долараў) за звальненне яе мужа з арышту. Пракурор прымаў ад селебрыці дарагія сувеніры, квіткі на матчы, карыстаўся яе Бэтлеем. У пракурора быў доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Таксама прыхільнік Расіі Гжэгаж Браўн (Grzegorz Braun), дэпутат партыі Канфедэрацыя, мае доступ да сакрэтнай інфармацыі. Летась, пры ПіС, ён удзельнічаў у сакрэтных пасяджэннях камітэта нацыянальнай абароны.

яс