Ён займаў пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2021 годзе, многія бачылі ў ім будучага пераемніка вярхоўнага лідара краіны, аяталы Алі Хаменеі.
Хто будзе новым пераемнікам і прэзідэнтам цяжка прагназаваць, але на палітыку Ірана смерць моцна не паўплывае, перакананы эксперт.
19 мая ў Іране сталася авіякатастрофа – разбіўся ўрадавы верталёт, на якім ляцелі іранскі прэзідэнт Ібрахім Раісі ды шэраг іншых высокапастаўленых чыноўнікаў. Аварыя здарылася, калі дэлегацыя вярталася з іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, на мяжы з Азербайджанам, дзе прэзідэнт Раісі з Аліевым удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця дамбы на рацэ Аракс.
Пры крушэнні прэзідэнцкага верталёта загінулі таксама кіраўнік МЗС Ірана Хасейн Амір Абдалахіян, губернатар правінцыі Усходні Азербайджан Ірана Малік Рахмаці і аятала Махамед Алі Але-Хашам. Усяго на борце знаходзіліся восем чалавек.
Выконваць абавязкі прэзідэнта будзе першы віцэ-прэзідэнт Ірана Махамад Мохбер. Нечарговыя выбары павінны адбыцца на працягу 50 дзён.
Ці смерць іранскага прэзідэнта прывядзе да змен у Іране, ці паўплывае гэта на змену міжнароднай палітыкі Тэгерана? Пра гэта мы запыталіся ў палітолага, выкладчыка Берлінскага ўніверсітэта Сяргея Богдана.
- Катастрофы ў Іране – гэта рэгулярная з’ява і не новая. У іх траплялі і не раз высокапастаўленыя дзяржаўныя функцыянеры. Таму пры ўсёй трагічнасці здарэння, яно не з’яўляецца нечым экстраардынарным унутры Ірану. Па наступствах таксама я б не перабольшваў. Рэвалюцыя вельмі сумнеўная, змена курсу ў знешняй палітыцы таксама. У Іране здаўна пануе кампраміс што да неабходнасці супрацоўнічаць з Кітаем. Дарэчы, такую ж супрацу развіваюць іншыя краіны рэгіёна, напрыклад, Саудаўская Аравія. Самая істотная рэч, што адбылася, - гэта паломка аднаго з варыянтаў транзіту ўлады, пераемнасці на пасадзе вышэйшага лідара.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыяфайле