Беларуская Служба

Нарастае напружанасць у Сярэдняй Азіі

20.05.2024 16:57
Цэнтральная Азія толькі выглядае на стабільны рэгіён. Насамрэч, гэта бомба запаволенага дзеяння.
Аўдыё
  • На фоне расійскай агрэсіі ва Украіне незаўважанымі застаюцца праблемы Сярэдняй Азіі
Ілюстрацыйны здымакEPA/SOHAIL SHAHZAD Dostawca: PAP/EPA

На постсавецкай прасторы асноўная ўвага цяпер прыцягнута да Расіі ды Украіна. Расійская агрэсія нікога не пакінула абыякавым. Пра гэтым менш заўважаюцца працэсы, што адбываюцца ў іншых постсавецкіх рэгіёнах. Так, напрыклад, у Сярэдняй Азіі нарастаюць праблемы, якія могуць прывесці да новага канфлікту.

Найбольш напружанымі з’яўляюцца адносіны паміж Кыргызстанам ды Таджыкістанам. Міждзяржаўныя нявырашаныя пытанні прыводзяць да росту варожасці паміж народамі. Так у Расіі частымі сталі бойкі паміж кіргізамі да таджыкамі. На дня ў Кыргызстане мелі месца начныя масавыя беспарадкі з-за бойкі мясцовых жыхароў і гастарбайтараў.

Паводле ацэнак мясцовай прэсы, усяго ў акцыях пратэсту прынялі ўдзел звыш тысячы чалавек, уладзе прыйшлося выставіць унутраныя войскі і вадамёты. Гэта далёка не адзіныя праявы нарастаючых праблем у рэгіёне, кажа наш аглядальнік палітолаг Павал Усаў.

- Цэнтральная Азія толькі выглядае на стабільны рэгіён. Насамрэч, гэта бомба запаволенага дзеяння. Там даволі шмат сур’ёзных супярэчнасцяў. Гэта звязана з тым фактам, што рэгіён падпаў пад моцныя ўплывы Ірана, Кітая ды Расіі. Свой унёсак у рост напружанасці прыносяць Талібы, якія зацікаўленыя тым, каб шырыць Іслам у шматлюдным і бедным рэгіёне. Таджыкістан мяжуе з Афганістанам. Аднойчы адтуль ужо прыйшла вайна ў рэгіён. Цяпер пагроза нарастае. Штогод у гэтым рэгіёне ўзнікаюць новыя праблемы. Нарастае варожасць паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам, этнічныя канфлікты ў Ошскай даліне, павялічваюцца супярэчнасці з-за доступу да вады, якой тут не хапае.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыяфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі