Беларускія ўстановы не выдаюць усе неабходныя дакументы. Таксама ёсць сведчанні, што апастыль цяпер трэба ставіць толькі асабіста, што ўдарае па неўязных у краіну грамадзянах, якія хацелі б пацвердзіць сваю адукацыю за мяжой. Гэта чарговы крок уладаў па абмежавальных захадах для грамадзян.
Відавочна, працэс сацыяльнай і эканамічнай дэградацыі набірае сілу, каментуе палітолаг Павал Усаў:
- Ужо каторы год запар Лукашэнка і яго атачэння намагаюцца выставіць дадатковыя фільтры, каб спыніць уцечку мазгоў і найбольш актыўнай часткі насельніцтва за кошт фармальных абмежаванняў. Першымі былі медыкі, якім не выдавалі дакументы для пацвярджэння сваіх кваліфікацый за мяжой. Пасля пачаліся абмежаванні для студэнтаў са сціслай адукацыяй, медычнай, тэхнічнай, якія вельмі запатрабаваныя за мяжой. Цяпер такія абмежаванні будуць, відаць, закранаць усе віды адукацыі. Фактычна мы маем дачыненне з усталяваннем жалезнага муру, вяртанне да часоў камунізму, калі выехаць за мяжу было амаль немагчыма. Абмежаванні будуць уводзіцца і далей, і ўжо не толькі да маладых спецыялістаў. Яны пачынаюць закранаць, напрыклад, пенсіянераў. Калі яны не жывуць у Беларусі на працягу паўгода, то яны не могуць атрымліваць пенсію. Усё робіцца дзеля таго, каб «закрэпосціць» беларусаў да сістэмы.
У далучаным гукавым файле поўная размова з Паўлам Усавым.
ав