Нядаўна Пентагон паспрабаваў вызначыць , якія панесла РФ у поўнамаштабнай вайне ва Украіне. У той жа час пачалі з'яўляцца галасы, што ў Расіі справы ідуць лепш, чым першапачаткова чакаў Захад, паведамляе старонка defence24.pl
ПаводлеDefense News, яшчэ ў сакавіку падчас сустрэчы ў Рамштайне ў Германіі міністр абароны ЗША паведамляў, што за апошнія два гады вайны Расія страціла 315 тысяч чалавек (забітых і параненых), а агульны кошт поўнамаштабнай вайны складае каля 211 мільярдаў долараў. Лойд Осцін пераконваў, што РФ заплаціла велізарную цану за імперскія мары Пуціна. Аднак цяпер прагнозы і ацэнкі Пентагона ўжо не такія аптымістычныя, паколькі аказваецца, што Расія аднаўляе свой патэнцыял хутчэй, чым чакаў Захад.
Паводле розных аналізаў, Расія зможа аднавіць свае ваенныя магчымасці на працягу 3-10 гадоў у залежнасці ад мабілізацыі, эфектыўнасці заходніх санкцый і сітуацыі на фронце. У цяперашні час, шмат сведчыць пра тое, што гэтая бліжэйшая перспектыва больш верагодная. Паводле аналітыкаў, гэта вынікае з некалькіх паказчыкаў.
Па-першае, гэта дапамога, якая паступае ў Расію з Ірана. У прыватнасці, гаворка ідзе аб пастаўках беспілотных лятальных апаратаў у выглядзе «Шахедаў». Паводле розных ацэнак, толькі да снежня 2023 года Расія магла запусціць у бок Украіны да 3 700 такіх беспілотнікаў.
Па-другое, падтрымка з боку Паўночнай Карэі. Гаворка ідзе нават пра некалькі мільёнаў ракет, пастаўленых у Расію рэжымам Кім Чэн Ына.
Па–трэцяе, узмацненне супрацоўніцтва з Кітаем. Нягледзячы на тое, што для Расіі пашырэнне адносін азначае падпарадкаванне Пекіну ў доўгатэрміновай перспектыве, то кітайская дапамога (асабліва эканамічная) неацэнная і дазваляе Расійскай Федэрацыі падтрымліваць або павялічваць вытворчасць ваеннага сектара.
Яшчэ адзін аспект, якога недаацанілі амерыканскія аналітыкі, гэта магчымасці расійскай ваеннай прамысловасці. Паводле агульных ацэнак, расійскія прадпрыемствы здольныя выпускаць да 1 200 танкаў і да 3 000 бронемашын у год; вырабляць да 3 мільёнаў артылерыйскіх снарадаў і ракет у год. Акрамя таго, Расія плануе пачаць масавую вытворчасць беспілотнікаў – да 6 000 у год. Гэтыя лічбы зараз недасягальныя для любой краіны Еўропы.
Паводле каментатараў, дрэнныя заходнія ацэнкі расійскіх магчымасцяў таксама могуць быць вынікам таго факту, што Расію не да канца разумеюць асобы, якія прымаюць рашэнні ў Еўропе і ЗША.
Расія можа быць дэзарганізаванай у мірны час і рабіць шмат памылак, але яе спосаб функцыянавання, яе эканоміка і сістэма кіравання вельмі добра прыстасаваныя да вядзення вайны. Справа не толькі ў саміх здольнасцях, але і ў прыроджаным спосабе разумення рэчаіснасці расійскімі элітамі. Масква ніколі не адмовілася ад мараў быць імперыяй і ад веры ў сваю ўнікальнасць.
Захад павінен нарэшце паспрабаваць зразумець, што Расія не адмовіцца ад сваіх нэаімперскіх мэтаў. Нават калі б вайна ва Украіне скончылася перамірʼем. Для Масквы вайна – гэта стыхія, і раней ці пазней яна правакуе чарговы канфлікт.
аз