Беларуская Служба

Польскі прэм’ер: Украіне патрэбна дапамога ўсяго цывілізаванага свету

09.07.2024 15:08
Польскае кіраўніцтва заяўляе, што НАТА павінна гарантаваць уступленне Украіны ў Альянс.
Аўдыё
  • Польшча паглыбляе супрацу ў справах бяспекі з Украінай
-
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіў ВаршавеPAP/Rafał Guz

У панядзелак 8-га ліпеня прэм'ер-міністр Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб бяспецы паміж Польшчай і Украінай. У аўторак польскае кіраўніцтва заявіла, што будзе пераконваць сябраў НАТА ў неабходнасці гарантаваць уступленне Украіны ў Альянс.

Польшча да Украіна падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі, у якім зафіксаваны, між іншым, удзел Польшчы і НАТА ў збіцці расійскіх ракет ды дронаў на тэрыторыі Украіны, фарміраванне і падрыхтоўка Украінскага легіёна — новага добраахвотніцкага вайсковага злучэння — на тэрыторыі Польшчы. Дакумент будзе дзейнічаць дзесяць гадоў. Падобныя пагадненні аб бяспецы з Кіевам падпісалі ўжо 19 краін і Еўрасаюз у цэлым.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўчора падзякаваў польскім партнёрам за падтрымку, і заклікаў украінцаў, якія жывуць за мяжой уступаць у шэрагі Легіёну.

- Мы маем вельмі пазітыўны досвед украінска-польска-літоўскай брыгады і менавіта на падставе гэтага досведу мы даем магчымасць грамадзянам Украіны, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЭЗ, добраахвотна далучыцца да абароны сваёй краіны. Украінскі легіён будзе рыхтавацца ў Польшчы і экіпіравацца партнёрамі.

Польскі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падкрэсліў, што падпісаная дамова з’яўляецца сур’ёзным абавязацельствам для Польшчы.

- Ужо 19 краін, а таксама Еўрапейскі Саюз, падпісалі падобныя ўзаемныя дамоўленасці з Украінай пра супольную бяспеку. Нам абаім падчас абмеркавання дадзенага дакумента вельмі важна было, каб дамоўленасць не стала чарговай дэкларацыяй добрай волі. Кожнае слова ў гэтым дакуменце мае істотнае значэнне для нас, з гэтых слоў будуць практычныя наступствы.

У шэрагу практычных дасягненняў ад падпісанага пагаднення супрацоўніцтва ў галіне абароны крытычнай інфраструктуры, абмен разведвальнай інфармацыяй ды супраца па прадухіленні кібератак.

Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што Украіне патрэбна дапамога ўсяго цывілізаванага, падкрэсліўшы, што расійскае ўварванне ва Украіну - гэта атака на суседзяў і ўвесь Захад.

- Я хачу, каб гэта выразна прагучала, што мы – палякі – дапамагаем Украіне з-за нашай салідарнасці і сяброўства, але таксама з-за нашых інтарэсаў. Той, хто сёння бароніць Украіну, дапамагае сабе. У Польшчы гэтыя словы маюць выключнае значэнне. У гэтым наша найлепшая гарантыя бяспекі.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Польшча працягне заахвочваць краіны-хаўрусьніцы да таго, каб шлях Украіны ў НАТО і Еўрасаюз быў як мага больш карацейшым. 

- Шлях Украіны ў НАТА даўжэйшая чым Вам бы хацелася, даўжэйшая, чым нам бы хацелася. Цяпер мы робім усё, каб дапамога НАТА была як мага больш эфектыўнай для Украіны. Калі заўтра ці паслязаўтра не будзе канчатковай дэкларацыі Альянсу, польская пазіцыя не зменіцца. Мы будзем працягваць пераконваць нашых саюзнікаў, каб сцежка далучэння Украіны да НАТА і ЕС была найхутчэйшай.

У Варшаве прэзідэнт сустрэўся яшчэ з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, які заявіў, што польскія ўлады выступаюць з адной пазіцыяй у справах бяспекі.

- На саміт Паўночнаатлантычнага альянсу са мной ляцяць міністры абароны ды замежных спраў. Гэта дэманстрацыя нашага адзінства. Мы праводзім нязменную палітыку бяспекі, асабліва пасля расійскай агрэсіі на Украіны, мы павялічваем выдаткі на абарону.

Умацаванне ўсходняга флангу Альянсу, далейшая дапамога Украіне і набліжэнне яе да НАТО – з такой пазіцыяй польская дэлегацыя паехала на саміт Альянсу ў Вашынгтон.


Польскія эксперты дадаюць, што Варшава павінна запрапанаваць краінам НАТА падключыцца да збіцця расійскіх ракет, якія ляцяць у бок тэрыторыі альянсу над Украінай. Так лічыць былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі генерал Станіслаў Козей.

- НАТА павінна прыняць рашэнне, што стварае зону супрацьракетнай абароны ўздоўж мяжы Альянсу на тэрыторыі Украіны, каб збіваць ракеты сродкамі НАТА, якія месцяцца на нашай тэрыторыі. Трэба гэты ракеты збіваць раней, а не тады, калі яны перасякаюць нашу мяжу, бо часта гэта ўжо запозна.

Украіна павінна атрымаць запрашэнне ў НАТА. Так лічыць дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Павал Коваль, які падкрэсліў, што такое запрашэнне было б важным палітычным сігналам для украінцаў.

- Адна рэч – гэта пакет практычнай дапамогі для Украіны, а другая – падтрымка для тых, хто абараняе Украіну. Наша пазіцыя, якую ўчора агучыў прэм’ер міністр Туск, палягае на тым, што Украіна павінна атрымаць запрашэнне ўступіць у НАТА. Уступленне адбудзецца не заўтра, але хлопцы ў акопах адчуюць падтрымку.

У аўторак увечары ў Вашынгтоне пачынаецца саміт НАТА. Сустрэча лідараў краін Паўночнаатлантычнага альянсу працягнецца да чацвярга. Саміт закліканы стаць дэманстрацыяй сілы і адзінства НАТА на фоне працяглай агрэсіі Расія супраць Украіны.  Напярэдадні сустрэчы CNN паведаміла, што праект камюніке саміту НАТА змяшчае «незваротнасць» сяброўства Украіны.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч


Зяленскі падпіша ў Варшаве пагадненне з Польшчай аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі

08.07.2024 12:47
З Варшавы прэзідэнт Украіны накіруецца ў Вашынгтон на саміт НАТА.

Напад Расіі на Украіну – гэта «напад на яе суседзяў і цэлы Захад» - Дональд Туск

08.07.2024 14:51
Туск і Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі

Працэс уступлення Украіны ў НАТА з'яўляецца незваротным – Анджэй Дуда

08.07.2024 16:47
З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА.