Беларуская Служба

Павал Усаў: Тое, што спрабуюць пераказаць новыя расійскія апазіцыянеры, гэта маніпуляцыя

28.08.2024 14:15
Расійскі апазіцыйны палітык Яўген Дамажыраў сцвярджае, што вайну ў Расіі падтрымліваюць 10-15% грамадства, столькі ж актыўна супраць, а астатнія – проста абыякавыя.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Тое, што спрабуюць пераказаць новыя расійскія апазіцыянеры, гэта маніпуляцыя
Павал Усаў.

Расійскі апазіцыйны палітык Яўген Дамажыраў сцвярджае, што вайну ў Расіі падтрымліваюць 10-15% грамадства, столькі ж актыўна супраць, а астатнія – проста абыякавыя.

Павал Усаў мяркуе, што гэта няпраўда:

- Каб казаць такія рэчы, неабходныя дакладныя сацыялагічныя вымярэнні і аналіз паводзін расійскага грамадства. З таго, што я бачыў і чуў у Маскве, калі размаўляў з нібы разумнымі людзьмі, з прафесарамі, з тым жа Коктышам, які лічыўся памяркоўным крытыкам, памяркоўным лібералам, з тым жа Суздальцавым, які крытычна ставіўся да Лукашэнкі. Пасля 2014 году іх стаўленне і да Пуціна, і да пачатку вайны 2014 году абсалютна змянілася. Яны пачалі падтрымліваць першую вайну ва Украіне і анексію Крыма. І гэта не абы якія людзі, а людзі, якія маюць аналітычны падыход, гэта прафесара, выкладчыкі, якія павінны ведаць гісторыю, павінны разумець, што гэта жудасная падзея. Тым не менш яны адкрыта падтрымлівалі агрэсію і анексію ва Украіне. У 2015 годзе аўтамабілі багатых расіян былі абвешаныя георгіеўскімі стужкамі і плакатамі “За Берлін”. Калі ласка, вось вам зрэз грамадства. І гэта было масава.

Тое, што спрабуюць пераказаць новыя апазіцыянеры, гэта маніпуляцыя. Гэта не неразуменне сітуацыі, гэта адмысловае скрыўленне рэчаіснасці і спроба маніпуляцыі грамадскай думкай на Захадзе. Падтрымка вайны там каля 70%. Гэта не проста абыякавае грамадства, а там ненармальнае грамадства, гатовае за грошы забіваць каго заўгодна.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка