Адказ кіраўніка НАУ паступіў: “Я гатовы ўдзельнічаць у выбарах-2025, але ты — баязлівец і шулер”.
Гэтая слоўная перапалка застанецца толькі перапалкай, паколькі гэта цалкам нерэальны сцэнар для бліжэйшых выбараў 2025 году.
Палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу, што адказ Паўла Латушкі сведчыць пра яго прэзідэнцкія амбіцыі, а ў першую чаргу амбіцыі поўнага лідарства ў апазіцыі.
На пытанне, ці Павал Латушка сапраўды не мог бы быць ці не лепшым кандыдатам на лідарства, а нават прэзідэнцтва палітолаг кажа, што такі падыход сведчыць аб тым, што беларусы знаходзяцца ў канстытуцыйнай і аўтарытарнай пастцы:
-Мы ўвесь час глядзім на палітычныя працэсы ў Беларусі праз прызму прэзідэнцтва, што небяспечна. Ніводзін з сённяшніх кандыдатаў не надаецца на пасаду прэзідэнта па прычыне, што такой пасады ў Беларусі ў прынцыпе быць не павінна. Ментальна ўсе імкнуцца не да канстытуцыйных змен, увядзення парламенцкай рэспублікі, а да прэзідэнцтва. Быццам бы пасада ці дзеянні прэзідэнта нешта радыкальна зменяць. Гэта гульня ў добрага цара, чалавека, які прыйдзе да ўлады і прынясе ўсім шчасце. Гэта аўтарытарны інфантылізм, ён небяспечны. Не думаю, што ў Беларусі нехта гатовы адказна займаць пасаду, якая дае такія паўнамоцтвы. Асабліва людзі, якія ў сістэме працавалі дзясяткі гадоў. Таму першае, што трэба зрабіць, гэта абмежаваць ці ўвогуле знесці пасаду прэзідэнта. Не гуляцца ў гульні, якія ва ўмовах нізкай палітычнай культуры прывядуць да ўсталявання новага аўтарытарызму.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё