Беларуская Служба

Удзел войска ў ліквідацыі наступстваў паводкі ў лічбах

12.10.2024 08:21
Цяпер у ліквідацыі наступстваў паводкі ўдзельнічаюць 17 тысяч вайскоўцаў, і ў пятніцу частка з іх завершыла будаўніцтва часовага мосту ў Глухалазах, які будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не будзе пабудаваны новы мост.
Ілюстрацыя Longfin Media/Shutterstock

Падчас пасяджэння парламенцкага камітэта па абароне ў чацвер, 10 кастрычніка, намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык і камандуючы Войскамі тэрытарыяльнай абароны, камандуючы вайсковай аперацыяй па ліквідацыі наступстваў паводкі Feniks, прадставілі цяперашнюю дзейнасць вайскоўцаў у падтопленых раёнах Польшчы, — пішуць на партале biznesalert.pl.

Паводле Цэзарыя Томчыка, цяпер у ліквідацыі наступстваў паводкі ўдзельнічаюць 17 тысяч вайскоўцаў, і ў пятніцу частка з іх завершыла будаўніцтва часовага мосту ў Глухалазах, які будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не будзе пабудаваны новы мост.

Генерал Кшыштаф Станьчык пацвердзіў магчымасць падаўжэння аперацыі Feniks, якая першапачаткова павінна была скончыцца ў снежні. Усё залежыць ад далейшых патрэбаў насельніцтва і маштабаў разбурэнняў. Камандуючы Войскамі тэрытарыяльнай абароны таксама падвёў лічбы, якія тычацца працы вайскоўцаў. З пачатку жаўнеры Войска Польскага расчысцілі амаль 20 тысяч кіламетраў дарог, вывезлі 20 тысяч тон смецця і 1,5 кіламетраў рэк.

Нямецкія жаўнеры ўжо далучаны да аперацыі Feniks, ЗША і Вялікабрытанія ўсё яшчэ аналізуюць свае варыянты дапамогі. Таксама прагучала шведская прапанова дапамагчы ў ліквідацыі наступствы паводак. Больш падрабязнасцяў аднак невядома.

Аперацыя Feniks у лічбах

Адначасова ў аперацыі ўдзельнічала максімум 26 тысяч салдат. Ад Войск тэрытарыяльнай абароны задзейнічана 8 тыс. жаўнераў, Інжынерных войск — 1,8 тыс., Інспекцыі забеспячэння Узброеных сіл — 500 вайскоўцаў. Рэшту складалі салдаты Аператыўных войск, камандавання варшаўскага гарнізона і ваеннай паліцыі. Ва ўмацаванні набярэжных таксама былі задзейнічаны 900 студэнтаў ваенных ВНУ.

эж