Беларуская Служба

Павал Усаў: Сыходзячы з сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, выбар даты не мае значэння

23.10.2024 15:10
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 26 студзеня.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Сыходзячы з сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, выбар даты не мае значэння
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што сыходзячы з сітуацыя, якая склалася ў Беларусі, выбар даты не мае значэння. Адначасова можна прааналізаваць, чаму Лукашэнка вырашыў правесці выбары як мага хутчэй.

- Першае – стан здароўя Лукашэнкі не найлепшы. Весці кампанію працяглы час для Лукашэнкі было б цяжка. Відавочна, што ён вырашыў прыкласці намаганні на кароткай дыстанцыі, а не зацягваць усё на год. Справа не ў тэрмінах, а ў рэсурсах. Справа ў больш менш лагоднай сітуацыі, якая склалася вакол Беларусі і ўнутры Беларусі. Падрыхтоўчым этапам было вызваленне часткі палітвязняў, прапановы размаўляць з Захадам. У комплексе ўсё гэта стварае пазітыўны інфармацыйны фон.

Тры месяцы – гэта таксама больш менш прагназавальны перыяд у эканамічным і сацыяльным плане. Можна спрагназаваць, што за гэты час нейкі надзвычайных падзей не адбудзецца.

І яшчэ адзін суб’ектыўны фактар – час Калядаў і Новага году – гэта мёртвы час у замежнай палітыцы.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка