Беларуская Служба

Павал Усаў: Кожная дыктатура мае свае ўласцівасці. Ніколі не было адзінай формулы перамен

11.12.2024 17:02
Сітуацыя ў Сірыі нават блізка не падобная да сітуацыі ў Беларусі.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Кожная дыктатура мае свае ўласцівасці. Ніколі не было адзінай формулы перамен
Павал Усаў.

Палітолаг Павал Усаў называе недарэчнымі спробы параўнаць сітуацыю са звяржэннем Башара Асада з беларускім рэжымам.

- Звычайна, калі ва ўласнай краіне нічога не адбываецца, ці няма магчымасці паўплываць на сітуацыю, то паяўляюцца спробы параўноўваць тых ці іншых дыктатараў з сітуацыяй у Беларусі. На маю думку, гэта зусім непрафесійна па розных прычынах: адрозная сітуацыя, іншыя акторы, іншыя працэсы і кантэкст. Я зрабіў падборку дыктараў, якія памерлі, ці дыктатуры, якія ўпалі, пакуль краінай кіруе Лукашэнка. Атрымалася, што гэта каля 20 больш ці менш вядомых кейсаў. Спробы параўнання былі падчас падзей у Грузіі ў 2003 годзе, падзей у Кіргізіі, калі быў зрынуты рэжым Акаева. Тады таксама шмат хто казаў, што такія ж падзеі чакаюць Беларусь. А пасля прыйшоў Бакіеў, якога таксама зрынулі ў 2010 годзе. Таксама варта прыгадаць забітага Муамара Кадафі, змену пакаленняў на Кубе. Усе гэтыя працэсы так ці інакш намагаліся параўнаць з беларускай рэчаіснасцю. Гэта, на маю думку, з’яўляецца паказчыкам беднасці ўласных падзей. Кожная дыктатура мае свае ўласцівасці. Ніколі не было адзінай формулы перамен. Асабліва, калі глядзець на Сірыю, дзе больш за 20 гадоў ідзе грамадзянскай вайна, забіты сотні тысяч чалавек, 2 мільёны ўцекачоў. Сітуацыя нават блізка не падобная да сітуацыі ў Беларусі.

Поўная размова з Паўлам Усавым - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка