У Беларусі працягваецца агітацыйны этап выбарчай кампаніі, якія пачаўся 1 і завершыцца толькі 25 студзеня. Назіральнікі кажуць, што агітацыя сёлета ў Беларусі праходзіць неактыўна і незаўважна. З праграм кандыдатаў можна даведацца, што яны ідуць на выбары без мэты перамагчы, і патрабуюць у асноўным усё большых абмежавання ў і рэпрэсій у Беларусі супраць палітычных апанентаў Лукашэнкі.
Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі сёмыя па ліку, асаблівыя тым, што яны прыспешаныя і праходзяць датэрмінова на 6 месяцаў. Праходзяць яны ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага безупыннымі палітычнымі чысткамі ды масавымі рэпрэсіямі, якія рэжым праводзіць пасля фальсіфікацыі папярэдніх выбараў жніўня 2020-гы года ды ўзурпацыі ўлады. Больш за тое, улады пазбавілі сотні тысяч беларусаў права голасу, заявіўшы, што за межамі Беларусі не плануюць ствараць выбарчыя ўчасткі. Мы папрасілі пракаментаваць хаду кампаніі палітолага Паўла Усава.
- Навагоднія святы – гэта час, калі людзі занятыя асабістымі справамі, грамадства мае зменшаную палітычную актыўнасць. Гэта псіхалагічная прычына для правядзення выбараў, бо грамадства дэмабілізаваная. Другі момант – вынікі выбараў у ЗША. Лукашэнка спецыяльна да гэтага прывязваўся, з думкай выйсці на новы этап узаемаадносін з Захадам. У Мінску спадзяюцца, што выбары будуць мець важнае значэнне для Захаду і дазволяць перагрузіць адносіны, тым больш, што да 2020-га году была гісторыя адносін з рэспубліканскай адміністрацыяй.
Апроч Лукашэнкі ў выбарах удзельнічаюць Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч ды Ганна Канапацкая. Большасць удзельнікаў адкрыта заяўляе, што ідуць на выбары «не замест, а разам з Лукашэнкам», без мэты перамагчы. Саранкаў і Гайдукевіч у перадвыбарчых праграмах патрабуюць «увесці крымінальную адказнасць за практыку ЛГБТ», «паглыбіць ачышчэнне дзяржавы і грамадства ад пярэваратняў», і «абмежаваць удзел у выбарах здраднікаў, прадстаўнікоў пятай калоны». Што можна сказаць пра гэтых кандыдатаў, ці гэта самастойныя фігуры, ці адмыслова адабраныя спойлеры для Лукашэнкі?
- Цяпер ідуць толькі адабраныя кандыдаты, іншых цяпер там быць нее можа. Асобна толькі ідзе Канапацкая, якую зарэгістравалі. Гэта сведчанне таго, што ўлады не проста фармальна ставяцца да выбараў. Група Пяткевіч, несілавое атачэнне Лукашэнкі, імкнецца выкарыстаць Канапацкую, каб прадаць сам факт правядзенне выбараў пры наяўнасці ўмоўнай альтэрнатывы ў постаці Канапацкай на Захадзе. Далей яна зможа выязджаць на Захад, каб казаць пра шкоднасць санкцыі, патрэбу дыялогу і перазагрузкі на нізавым узроўні адносін Мінска з Захадам. У лукашэнкаўскай адміністрацыі спадзяюцца, што выбары могуць стаць ключом, якія адкрые дзверы, якія зачыніліся ў 2020-м годзе.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле