Беларуская Служба

Puls Biznesu: 155-ы калібр — слабае месца Войска Польскага

11.02.2025 13:13
У цяперашні час вытворчасць гэтага віду боепрыпасаў у краінах ЕС не перавышае 600 тыс. штук у год, у той час як у Расіі — 4-4,5 млн, што ўтрая больш, чым у Еўропе і ЗША разам узятых.
          155 ,       .
Войска Польскае мае патрэбу галоўным чынам у артылерыйскіх боепрыпасах калібру 155 мм, якія ва ўсіх краінах НАТА з'яўляюцца дэфіцытам. Twitter/MON

За тры гады з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны Польшча так і не разабралася з праблемай недахопу боепрыпасаў. Інвестыцыі, якія павінны былі забяспечваць польскую армію і падтрымліваць Кіеў, дагэтуль не завершаны, — чытаем у выданні Puls Biznesu.

З кожным годам Польшча выдаткоўвае ўсё больш на ўзбраенне, але тэхніка — гэта яшчэ не ўсё, трэба яшчэ мець чым страляць.  Войска Польскае мае патрэбу галоўным чынам у артылерыйскіх боепрыпасах калібру 155 мм, якія ва ўсіх краінах НАТА з'яўляюцца дэфіцытам. У вайне з Расіяй Украіна выкарыстоўвае велізарную колькасць такіх снарадаў.

Польшча вырабляе яго ў невялікіх колькасцях  (паводле заявы прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага ў 2019 годзе, 30-40 тысяч штук у год). Аднак для яго вытворчасці патрэбны шматасноўны порах, які Польшча вымушана імпартаваць з-за мяжы.

Як піша Puls Biznesu, каб пазбавіцца ад імпарту, урад «Аб’яднаных правых» ініцыяваў у 2019 годзе «Праект 400». Ён уключаў у сябе будаўніцтва парахавога завода ў Пёнках, а таксама запуск вытворчасці малога, сярэдняга і буйнакалібернага боепрыпаса і рэактыўных снарадаў на заводзе ў Скаржыска-Каменным. Праект дагэтуль не завершаны. 

Эксперт Фонду Казіміра Пуласкага Матэвуш Кацпэрскі адзначае, што такая праблема ёсць не толькі ў Польшчу, але ва ўсёй Еўропе.

«Паводле падлкікаў  Еўракамісіі, павелічэнне вытворчых магутнасцяў еўрапейскіх зброевых кампаній да канца 2025 года дазволіць вырабляць да 2 млн штук 155-мм артылерыйскіх боепрыпасаў у наступныя гады. Аднак гэта вельмі аптымістычны прагноз. У цяперашні час вытворчасць гэтага віду боепрыпасаў у краінах ЕС не перавышае 600 тыс. штук у год, у той час як у Расіі — 4-4,5 млн, што ўтрая больш, чым у Еўропе і ЗША разам узятых», — гаворыць эксперт.

Цяперашняя патрэба ўкраінскіх узброеных сіл у артылерыйскіх боепрыпасах істотна перавышае вытворчыя магутнасці ўсяго Еўрасаюза.

эж