10 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд 44-гадоваму беларусу за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны, у так званай «ДНР», піша ''Радыё свабода'', спасылаючыся на Tut.by.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы і пакаралі 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Суд улічыў змякчальныя абставіны: яўку з павіннай, раскаянне і спрыянне следству.
Абвінавачаны – жыхар Брэста Вадзім, меў сярэднюю адукацыю (скончыў Ганцавіцкую дапаможную школу-інтэрнат), працаваў на адным з прадпрыемстваў Брэста. У войску не служыў з прычыны стану здароўя. Тройчы прыцягваўся ў Беларусі да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.
На Данбас Вадзім прыехаў у 2015 годзе. На пасяджэнні суду 1 ліпеня ён патлумачыў суду, што «запісаўся добраахвотнікам з ідэйных меркаванняў».
Яго залічылі радавым у штурмавы полк марской пяхоты. Ваяваў пад пазыўным «Ветрык». Вадзім удзельнічаў у баявых дзеяннях у вёсцы Камінтэрнава Данецкай вобласці. З 3 сакавіка па 10 ліпеня 2016 году знаходзіўся паблізу вёскі Соханка Новаазоўскага раёну, потым, да 21 лістапада, быў каля лініі размежавання. У канцы 2018 году ён зʼехаў у Брсэт – нібыта ў адпачынак. У судзе патлумачыў, што вяртацца назад не зьбіраўся з прычыны «афіцэрскай сваволлі» ва ўзброеных фармаваннях «ДНР».
У Брэсце мужчына напісаў яўку з павіннай і аднёс яе ў КДБ. На яго завялі крымінальную справу і ўзялі пад варту, пазней пад хатні арышт.
эж