У структуры спажывання алкаголю ў Беларусі 49% прыпадае на моцныя спіртныя напоі (часцей за ўсё гарэлка, каньячныя вырабы). Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня каардынатар праграм па грамадскім здароўю краінавага бюро СААЗ (Сусветнай арганізацыі аховы здароўя) у Беларусі Валянцін Русовіч, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
- Па ацэнках СААЗ, мадэль спажывання алкаголю жыхарамі Беларусі адпавядае пятай ступені небяспекі – за кошт моцнай прыхільнасці да моцных спіртных напояў, – адзначыў В. Русовіч. – У структуры спажывання алкаголю амаль палова – гэта моцныя напіткі, а на мацаваныя віны (з утрыманнем спірту ад 18 градусаў і вышэй) прыпадае 26%.
Прадстаўнік СААЗ растлумачыў, што бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю няма, але, каб не заахвоціцца да спіртнога, трэба хаця б не перавышаць пэўнага парога.
- Для мужчын гэты мінімум складае не больш за дзве стандартныя адзінкі спіртнога ў дзень, для жанчын – не больш за адну, – растлумачыў В. Русовіч. – І пры гэтым не менш чым два дні на тыдзень ад алкаголю трэба цалкам устрымацца.
В. Русовіч таксама патлумачыў, што такое стандартныя адзінкі.
- Адна стандартная адзінка – гэта 10 грамаў чыстага спірту, роўная аднаму куфлю піва (0,33 л), ці аднаму фужэру сухога віна, ці чарцы гарэлкі аб'ёмам 35 мл, – сказаў ён.
вс