Беларуская Служба

Беларусь хоча павысіць тарыф на транспарціроўку расійскай нафты на 21,7%

11.07.2019 16:42
У лісце ад 1 ліпеня на адрас «Транснефти», «Гомельтранснафта» просіць расейскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock

Павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты на 21,7% з 1 жніўня 2019 года дасць магчымасць кампаніі «Гомельтранснафта» пакрыць выдаткі, якія ўзніклі ў выніку форс-мажору на нафтаправодзе «Дружба», паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на «Інтэрфакс». У красавіку на беларускія НПЗ паступіла брудная расійская нафта.

У лісце ад 1 ліпеня на адрас «Транснефти», «Гомельтранснафта» просіць расейскую манаполію ўзгадніць рост тарыфаў.

«Гомельтранснафта» тлумачыць, што ў выніку пападання ў беларускую магістральную трубаправодную сістэму некандыцыйнай расійскай нафты спынілася транспарціроўка сыравіны ў кірунку Адамава і на Броды.

Беларускі бок заявіў аб пастаўках забруджанай нафты з боку Расіі 19 красавіка, транзіт нафты ў Еўропу быў спынены 24 красавіка. Кандыцыйная нафта пачала паступаць у Беларусь 4 мая.

вс