У чэрвені Нацыянальны статыстычны камітэт упершыню з пачатку года і за апошнія 11 месяцаў зарэгістраваў дэфляцыю – зніжэнне спажывецкіх коштаў. Цэны на тавары і паслугі зменшыліся на 0,1% у параўнанні з папярэднім месяцам, паведамляе «Тэлеграф».
Паводле звестак Белстата, у чэрвені спажывецкія прадукты патаннелі на 0,4% у параўнанні з маем, цэны на нехарчовыя тавары засталіся ранейшымі, а паслугі падаражэлі на 0,4%. З пачатку года павышэнне коштаў на прадукты, нехарчовыя тавары і паслугі склала 2,8, 4,2 і 6,9% адпаведна.
У апошні раз дэфляцыя ў Беларусі была зафіксавана ў ліпені 2018 года. У траўні спажывецкія цэны на тавары і паслугі выраслі на 0,3%. Тады больш за ўсё падаражэлі цыбуля (на 41%), морква (35%), салодкі перац (25%), часнык (15%), бульба і буракі (амаль 9%).
вс