Беларуская Служба

«Русский мир» збірае ў Віцебску подпісы за аднаўленне СССР

11.07.2019 19:02
Жанчына, якая збірала подпісы, назвалася грамадзянкай Расійскай Федэрацыі, а на яе вопратцы быў прышпілены значок руху «НОД» («Национально-освободительное движение»).
      , ,
Пікет праходзіў пад чатырма сцягамі – Беларусі, Расіі, СССР і сьцягам з георгіеўскімі палосаміvitebskspring.org

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску» прыхільнікі «русского мира» зладзілі ў самым цэнтры горада пікет са зборам подпісаў пад зваротам да Уладзіміра Пуціна з просьбай аднавіць Савецкі Саюз, паведамляе партал vitebskspring.org.

Пікет праходзіў пад чатырма сцягамі – Беларусі, Расіі, СССР і сцягам з георгіеўскімі палосамі. Жанчына, якая збірала подпісы, назвалася грамадзянкай Расійскай Федэрацыі. На яе вопратцы быў прышпілены значок руху «НОД» («Национально-освободительное движение»).

«Мы, грамадзяне былых рэспублік СССР, выступаем з патрабаваннем адмены незаконнага рашэння аб ліквідацыі СССР. Неабходна паставіць пытанне аб вяртанні да межаў 1991 года, замацаваных міжнароднай супольнасцю па выніках Другой сусветнай вайны», – гаворыцца ў звароце на імя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пікетоўцы не толькі збіралі подпісы, але і раздавалі мінакам бясплатную газету «Нацыянальны курс».

Да пікетоўцаў падыходзіў намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктар Глушын. Ці папярэджваў ён іх аб незаконнасці правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры гораду – невядома, але міліцыя людзей са сцягамі не затрымлівала.

вс

фота з сайта vitebskspring.org