Беларуская Служба

Адзін з светлагорскіх эка-актывістаў звярнуўся ў КПЧ ААН

12.07.2019 13:14
Ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў, звязанае з адмовах у правядзенні мітынгу, звязанага з экалагічнай праблемай горада.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

12 ліпеня светлагорскі эка-актывіст Анатоль Змітровіч звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні ён аспрэчвае рашэнні беларускіх судоў, звязанае з адмовах у правядзенні ў 70-ці тысячным горадзе мітынг пратэсту, звязанага з экалагічнай праблемай горада, піша Гомельская Вясна.

У мінулым годзе Анатоль заяўляў у раённым цэнтры пратэстную акцыю, аднак, атрымаў адмову. Справа ў тым, што ў горадзе дзейнічае рашэнне, па якім мітынгаваць дазволена ў адзіным месцы на стадыёне «Бумажнік». У іншых месцах забаронена, той, хто не паслухаецца, рызыкуе патрапіць пад санкцыі – буйны штраф або арышт да 15 сутак.

«Фактычна ў нашым горадзе на права кожнага аб свабодзе мірных сходаў і публічны выразе думкі накладзена табу», – заяўляе мужчына.

«Улада пасылае нас мітынгаваць на стадыён, а калі мы пагаджаемся, аказваецца для нас і там няма месца, у гэтыя дні там нібыта праводзяцца дзіцячыя мерапрыемствы. Іншымі словамі, улада цынічна хаваецца за дзяцей, забараняючы нам дарослым услых абмяркоўваць экалагічную праблему гораду, звязаную з кітайскім заводам беленай цэлюлозы», – дадаў А. Змітровіч.

У скарзе ў КПЧ ААН Анатоль Змітровіч акрамя ўстанаўлення парушэнняў яго правоў на мірны сход і выказвання меркавання просіць абавязаць беларускі ўрад змяніць базавы закон і рашэнне мясцовых уладаў аб масавых мерапрыемствах такім чынам, каб кожны меў на практыцы магчымасць публічна выступаць у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Нагадаем, гэта не першая скарга светлагорскіх эка-актывістаў у Жэневу. 4 лютага бягучага года з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека звярнулася праваабаронца Алена Масклюкова, якая аспрэчвае ў міжнароднай інстанцыі два леташніх забароны на пратэстныя акцыі супраць завода беленай цэлюлозы.

ав