Беларуская Служба

Праз 30 гадоў клімат у Мінску будзе падобны на сённяшні ў Сафіі

13.07.2019 13:11
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага даследчым цэнтрам Crowther Lab з Тэхналагічнага ўніверсітэта Цюрыха.
Трамвай на вуліцах СафііPixabay

Да 2050 года клімат у Мінску будзе нагадваць сённяшнюю Сафію: сярэднегадавая тэмпература вырасце на 2,8 градуса, а самы цёплы месяц у годзе стане на 5,7 градуса цяплейшы.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага даследчым цэнтрам Crowther Lab з Тэхналагічнага ўніверсітэта Цюрыха, пра якое піша газета 'ʼНаша ніваʼʼ.

Тыповае надворʼе ў Лондане будзе падобнае на сучасную Барселону, Стакгольм – на Будапешт, Рыга – на Вену, Вільня – на Прышціну, а Кіеў наагул на сталіцу Аўстраліі Канберу.

У цэлым большасць з 520 уключаных у даследаванне гарадоў з пункту гледжання клімату «зрушацца» прыкладна на 1000 км у бок экватара. У многіх гарадах гэта запатрабуе рэзкіх змяненняў у інфраструктуры (напрыклад, з забеспячэннем пітной вадой) і можа негатыўна паўплываць на здароўе насельніцтва. Асабліва драматычныя змены могуць чакаць гарады ў Цэнтральнай Еўропе – у прыватнасці, Вену і Любляну – там самы цёплы месяц у годзе пацяплее яшчэ на на 7-8 градусаў.

Пабудаваныя на аснове цяперашніх дадзеных (з улікам ападкаў і сезоннасці) мадэлі прадказваюць, што сярэдняя тэмпература ў свеце можа вырасці на 2,4 градуса, а Еўропа стане цяплейшай на 2,5 градусаў. Зімы ў Еўропе будуць цяплей на 4,7 градуса.

эж