Беларускі аператар нафтаправода «Дружба» датэрмінова выцесніў забруджаную нафту з тэрыторыі рэспублікі ў Расію. Аб гэтым паведамляецца на сайце ААТ «Гомельтранснафта Дружба», паведамляе «Тэлеграф».
11 ліпеня спецыялісты завяршылі мерапрыемствы па замяшчэнню сыравіны неналежнай якасці ў магістральных трубаправодах і рэзервуарным парку, а на наступны дзень нафтаправод ад мяжы Беларусі да лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі «Унеча» у Расіі быў цалкам ачышчаны.
вс