«Беларусбанк» інфармуе сваіх кліентаў аб пачашчэнні выпадкаў махлярства з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі праз Viber, гаворыцца на сайце банка, паведамляе «Звязда».
Карыстальнікам мэсэнджара прыходзіць паведамленне ад падробленага акаўнта «Беларусбанк Анлайн». Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежным нумары тэлефона.
Паведамленне можа мець наступны змест: «Паважаны кліент »Беларусбанка«, наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з частымі выпадкамі махлярства ваша карта заблакіраваная. Баланс 0.01 BYN. Вам варта звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка альбо па нашых кантактаў у Viber».
Або паведамленне: «Служба падтрымкі »Беларусбанка« інфармуе, што ў сувязі з частымі ашуканскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша карта заблакіраваная. Баланс вашай карты 0.00 рублёў. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк альбо звязацца па нашых кантактаў у Viber».
Беларусбанк заклікае быць уважлівымі. «Не перадавайце трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу дадзеных на сумніўных вэб-старонках».
вс