Беларус Аляксей Грышын, першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён Зімовых гульняў, які заваяваў золата ў лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і бронзу на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці, выставіў свае алімпійскія ўзнагароды на аўкцыён, паведамляе NBC Sports.
Абодва медалі прадаюцца на амерыканскім анлайн-аўкцыёне RR Auction. Прычыны, чаму Грышын прадае ўзнагароды, не паведамляецца, піша Радыё «Свабода».
З 2010 да 2014 году медалі былі часткай выставы Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, а пасля Алімпіяды 2014 года ў Сочы музей вярнуў іх спартоўцу.
На 13.30 сёння за золата давалі 24,2 тысячы долараў, за бронзу – 11,9 тысячы долараў.
Фрыстайліст Аляксей Грышын завяршыў кар’еру ў 2014 годзе.
вс
здымак ілюстрацыйны