У Гродне адбылася праваабарончая акцыя па раздачы спецвыпуску газеты «Народная Воля», паведамляе Радыё «Рацыя». «Праваабаронцы ўжо некалькі гадоў запар выкарыстоўваюць магчымасць раздачы спецвыпуску газеты «Народная Воля», – сказаў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў. Актуальны нумар прысвечаны палітвязням, сітуацыі з палітвязнямі, а таксама Нельсану Мандэле.
Паводле Сазонава, людзі бяруць газету ахвотна. Раздача выдання будзе працягвацца ў бліжэйшыя дні.
вс