Беларуская Служба

Генеральны сакратар ААН у верасні прыбудзе з візітам у Беларусь

18.07.2019 19:03
Антоніу Гутэрыш сустрэўся напярэдадні ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Валянцінам Рыбаковым. 
Antonio Guterres
Antonio GuterresShutterstock/Alexandros Michailidis

У пачатку верасня ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій». Чакаецца, што ў ёй возьме ўдзел генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, пра што паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі, інфармуе «Тэлеграф».

Антоніу Гутэрыш сустрэўся напярэдадні ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку з Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН Валянцінам Рыбаковым. У ходзе размовы ён высока ацаніў намаганні Беларусі ў галіне ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, на якой будзе разглядацца пытанне барацьбы з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і новых тэхналогій. Яна пройдзе 3-4 верасня.

Генеральны сакратар ААН плануе прыняць удзел у гэтай канферэнцыі. Гэта будзе яго першы візіт у Беларусь.

вс