Беларуская Служба

Брэсцкія ўлады не хочуць рэгістраваць арганізацыю праціўнікаў акумулятарнага заводу

24.07.2019 14:41
Дакументы для рэгістрацыі былі пададзеныя 26 чэрвеня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRomaset/Shutterstock.com

Устаноўчы сход арганізацыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ля Брэста, якая атрымала назву «ЭкаБрэст», адбыўся 26 траўня. паведамляе Свабода. 26 чэрвеня актывісты падалі дакументы на рэгістрацыю ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкаму. Сузаснавальнікамі брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб’яднання «ЭкаБрэст» сталі 12 актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва ля абласнога цэнтру акумулятарнага заводу.

У статуце арганізацыі гаворыцца, што асноўнай мэтай яе дзейнасці з'яўляецца падтрымка, дапамога і шырокае прыцягненне грамадскасці да рашэння экалагічных праблем, абарона правоў і свабод чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Як расказаў Свабодзе адзін з заяўнікаў Раман Кісьляк, 24 ліпеня актывістам у вуснай форме паведамілі, што на просьбу аб рэгістрацыі «ЭкаБрэсту» будзе атрыманая адмова з прычыны «немагчымых для выпраўлення недахопаў». Пісьмовай адмовы пакуль актывісты не атрымалі.

Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія не выявіла парушэнняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.

яс