Еўрапейскі інвестыцыйны банк гатовы аказаць падтрымку Беларусі ў выпадку рэалізацыі структурных рэформаў у краіне, паведамляе БелаПан.
Віцэ-прэзідэнт банка Вазіл Худак на прэс-канферэнцыі ў Мінску 24 ліпеня, падкрэсліў, што многія структурныя змены, рэалізаваныя ў Еўропе, былі «дастаткова балючымі».
«Я сам у свой час узначальваў Міністэрства эканомікі Славакіі і памятаю, як няпроста нам даваліся рашэнні ў дачыненні да людзей. Нікому не падабаецца, калі растуць цэны на энергарэсурсы, на ацяпленне і транспартныя паслугі, але мы вымушаныя былі гэта рабіць», – сказаў Худак.
Ён паведаміў, што ЕІБ гатовы падтрымаць рэалізацыю структурных рэформаў у Беларусі. «Са свайго боку мы гатовыя аказаць у выпадку неабходнасці падтрымку для рэалізацыі такіх рэформаў. Мы гатовыя даць экспертны вопыт Еўрасаюза па гэтым пытанні», – адзначыў Худак.
Ён таксама дадаў, што эксперты банка гатовы падзяліцца з Беларуссю вопытам, як можна дзякуючы рэформам павысіць прадукцыйнасць працы.
яс