Месяцам раней - амаль 1072 рублі, - паведамляе Tut.by
Нагадаем, у студзені сярэдняя зарплата скарацілася на 133 рубля, а ў лютым - на 4 рублі, у сакавіку вырасла на 79 рублёў, а ў красавіку стала больш амаль на 17 рублёў, а ў траўні ўпала на 2,1 рубля.
Сярэдні заробак беларусаў у 2019 годзе, па прагнозах, павінен скласці 1025 рублёў (гэта сума па выніках студзеня - снежня). Пры гэтым у снежні наступнага года сярэднія заробкі беларусаў павінны скласці 1100 рублёў. Гэтыя сумы закладзены ў праграме дзейнасці ўрада да 2020 года.
Нагадаем, сярэдні заробак у Беларусі ў студзені - снежні мінулага года склаў 958,1 рубля (гэта сума да выплаты падаткаў). Улады планавалі выхад па выніках мінулага года на сярэднюю зарплату ў 1000 рублёў. У 2017 годзе гэтага таксама не ўдалося дасягнуць.
Як і ў 2017 годзе, у мінулым годзе на некаторыя прадпрыемствы таксама рассылалі лісты з просьбай «разгледзець магчымасць павышэння ўзроўню заработнай платы» у снежні, каб выйсці на прагнозныя паказчыкі.
яс