Беларуская Служба

БХК паскардзіўся ў Цэнтрвыбаркам на датэрміновы роспуск парламента

14.08.2019 17:13
Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада 2019 года.
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalne
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalneWłodzimierz Pac, Polskie Radio

У Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў паступіла некалькі скаргаў ад Беларускага Хельсінкскага камітэта аб прызначэнні парламенцкіх выбараў у 2019 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Пра гэта інфармуе партал naviny.by.

«Пакуль, скажам так, скаргаў няма, за выключэннем некалькіх скаргаў ад прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага камітэта, якія прысвечаныя, як яны лічаць, датэрміноваму роспуску парламента і прызначэнні выбараў у гэтым годзе - на 10 месяцаў раней гранічнага тэрміну, а не ў наступным, 2020-м», - сказала яна. 

Паводле словаў Ярмошынай, цяпер праходзіць першы этап парламенцкай кампаніі, у рамках якога адбываецца падача дакументаў у акруговыя выбарчыя камісіі палітычнымі партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі. Апошні тэрмін падачы дакументаў - 30 жніўня. 

Паводле яе слоў, перадвыбарная агітацыя стартуе з моманту рэгістрацыі кандыдата. «Калі ў нас завяршаецца 7 кастрычніка вылучэнне, дзесяць дзён на рэгістрацыю, значыць, агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Яна можа пачацца і раней, калі акруговая камісія зарэгіструе кандыдата раней», - растлумачыла старшыня ЦВК. 

Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада 2019 года.

вс

на фота: Лідзія Ярмошына (архіўны здымак)