Беларуская Служба

Помнік Льву Сапегу адкрыюць у Слоніме да Дня беларускага пісьменства

19.08.2019 17:02
Напярэдадні, 31 жніўня, у Слоніме пройдзе міжнародны круглы стол, які аб'яднае пісьменнікаў з рэгіёнаў Беларусі і замежжа.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Помнік Льву Сапегу адкрыюць 1 верасня ў Слоніме да Дня беларускага пісьменства, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Пра гэта інфармуе «Звязда» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Паводле яе слоў, 1 верасня свята пачнецца ў 11.00. Уся дэлегацыя Саюза пісьменнікаў збярэцца каля помніка Льву Сапегу, які плануецца адкрыць. Потым удзельнікі шэсцем накіруюцца да галоўнай пляцоўкі, дзе ў 12.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства.

Паводле Алены Стэльмах, напярэдадні, 31 жніўня, у Слоніме пройдзе міжнародны круглы стол, які аб'яднае пісьменнікаў з рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

вс