Беларуская Служба

Лаўроў назваў адмову Беларусі ад расійскай вайсковай базы «непрыемным эпізодам»

26.09.2019 11:30
Па словах Лаўрова, «па знешняй палітыцы ў чыстым выглядзе» ў Беларусі і Расіі ёсць праграма сумесных дзеянняў.
O wydaleniu 60 amerykańskich dyplomatów i zamknięciu konsulatu generalnego w Petersburgu poinformował w czwartek szef MSZ Rosji, Siergiej Ławrow.
O wydaleniu 60 amerykańskich dyplomatów i zamknięciu konsulatu generalnego w Petersburgu poinformował w czwartek szef MSZ Rosji, Siergiej Ławrow.PAP/EPA/SERGEI CHIRIKOV

Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю «Коммерсанту» выказаўся наконт беларуска-расійскіх дачыненняў, перадае «Еўрарадыё». Адмову Беларусі ад стварэння на сваёй тэрыторыі расійскай вайсковай базы ён назваў «непрыемным эпізодам».

«Але галоўнае не форма, а змест, – кажа Сяргей Лаўроў. – А па змесце прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова гаварыў... Беларусь – саюзнік Расіі на ўсе 100% і што беларускія Узброеныя Сілы трэба разглядаць, як абаронцаў нашых агульных інтарэсаў і нашай агульнай тэрыторыі».

Па словах Лаўрова, «па знешняй палітыцы ў чыстым выглядзе» ў Беларусі і Расіі ёсць праграма сумесных дзеянняў. Пры гэтым Маскве не ўсё падабаецца ў беларускай знешнепалітычнай дзейнасці. «Але гэта нічога не значыць», – падкрэслівае міністр замежных спраў РФ. Адказваючы на пытанне пра непрызнанне Мінскам Паўднёвай Асеціі, Абхазіі, сітуацыі з Крымам, Сяргей Лаўроў сказаў: «Мы нікога ні да чаго не прымушаем». Што да інтэграцыйных працэсаў Беларусі і Расіі, то кіраўнік расійскага МЗС выказаўся вельмі асцярожна.

эж