Беларуская Служба

«Белджы» плануе пачаць пастаўкі аўтамабіляў у сем краін

26.09.2019 13:29
У 2020 годзе прадпрыемства «Белджы» плануе выпусціць 30-35 тысяч аўтамабіляў: 10 тысяч будуць рэалізаваныя ў Беларусі, а рэшта пойдзе на экспарт.
.
.http://belgee.by

У будучым годзе распачнуцца пастаўкі беларускіх аўтамабіляў у Азербайджан, Арменію, Казахстан, Літву, Польшчу, Сербію і Украіну перадае Радыё Рацыя, спасылаючыся на БелаПАН. 25 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску такія дадзеныя паведаміў першы намеснік міністра прамысловасці, выканаўца абавязкаў гендырэктара СЗАТ «Белджы» Генадзь Свідзерскі.

У прыватнасці, чыноўнік адзначыў, што ёсць патрэба ў беларускіх аўтамабілях у Балканскіх краінах. «Але з адной умовай. Сёння мы выпускаем аўтамабілі з рухавіком класа Еўра-5, ад нас патрабуецца Еўра-6. Мы дваяка вырашаем гэтае пытанне. З аднаго боку, можна пераабсталяваць легкавы аўтамабіль для працы на газе, тады ён будзе адпавядаць Еўра-6.

У 2020 годзе прадпрыемства «Белджы» плануе выпусціць 30-35 тысяч аўтамабіляў: 10 тысяч будуць рэалізаваныя ў Беларусі, а рэшта пойдзе на экспарт.

эж