Беларуская Служба

Лукашэнка распавёў, колькі ён яшчэ збіраецца кіраваць Беларуссю

26.09.2019 15:13
Адказваючы на пытанне пра дзяцей, Лукашэнка адзначыў: «Мае дзеці не пакутуюць на прэзідэнцтва – ні адзін, ні другі, ні трэці. Яны «наеліся» майго прэзідэнцтва».
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Сярод іншага пра гэта гаварыў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ ў чацвер, 26 верасня ў Мінску, піша «Наша Ніва».  «Няма ў нас транзіту ўлады, размоў. Наш прэзідэнт будзе абраны толькі народам», – падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што «не прыглядае прэзідэнта». «Як прыглядаць? Гэта ты павінен убачыць. Не трэба хадзіць з біноклем або думаць кожны дзень, а хто. Я так не думаю», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што будзе працаваць на пасадзе прэзідэнта столькі, колькі людзі яму давяраюць. «І пакуль ёсць здароўе. Калі нездаровы – так няма чаго сюды лезці. Галоўнае – здароўе і давер людзей», – лічыць беларускі кіраўнік.

«Я не прыглядаюся, дзе гэты прэзідэнт. Але ён недзе ёсць ужо. Я ж нявечны, і да смерці я прэзідэнтам не буду. Я проста хачу калі-небудзь пажыць, як усе людзі, – спакойна», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на пытанне пра дзяцей, Лукашэнка адзначыў: «Мае дзеці не пакутуюць на прэзідэнцтва – ні адзін, ні другі, ні трэці. Яны «наеліся» майго прэзідэнцтва».

эж