Беларуская Служба

У Беларусі не хапае амаль 100 тыс. працаўнікоў

28.09.2019 09:27
А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Kinga

У Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў Беларусі налічваецца 97 739 вольных месцаў, тады як свае рэзюмэ на партале змясцілі толькі 2982 чалавекі, перадае тэлеканал Белсат. 

Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).

А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.

Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Менску – 20 381 вольнае месца.

Найменш за ўсё вакансіяў у Віцебскай вобласці – 9002.

эж