Pałac Radziwiłłów w Nieświeżu, fotografia z 2006 rokufot. Wikipedia/CC/Laszlo Feder
Пра гэта інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу Мінаблвыканкама. Ён будзе знаходзіцца ў "пасёлку з беларускім каларытам" у Чунцыне. Комплекс зойме 240 гектараў зямлі на тэрыторыі дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнапарку. Праект коштам 40 мільёнаў долараў збіраюцца рэалізаваць за паўгода. Пра гэта даведалася дэлегацыя Мінскай вобласці падчас візіту ў Кітай. Беларусам паказалі макеты і месца, дзе будзе адбывацца будаўніцтва.
Нядаўна кітайскія спецыялісты прыязджалі ў Нясвіж і вывучалі архітэктурныя асаблівасці замка. Яго дакладная копія зойме больш за 2500 квадратных метраў.
эж