Беларуская Служба

МТЗ хоча рабіць трактары для Заходняй Еўропы і ЗША

08.10.2019 17:21
На рынкі Еўропы і Амерыкі будзе арыентаваная новая лінейка высокатэхналагічнай тэхнікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінскі трактарны завод плануе выпускаць высокатэхналагічныя трактары для Заходняй Еўропы і ЗША. Пра гэта прэс-службе прадпрыемства распавёў генеральны канструктар завода Андрэй Стасілевіч, паведамляе „Еўрарадыё”.

„Гаворка ідзе пра стварэнне сучаснага мадэльнага шэрагу, шырокага як па магутнасці, так і па ўласцівасцях, разлічанага для розных рынкаў. Адрозненні паміж простымі і высокатэхналагічнымі мадэлямі будуць істотныя. Мы плануем, што развіццё гэтых двух напрамкаў будзе працякаць паралельна. Гэта значыць, простая тэхніка будзе арыентаваная на краіны, дзе неабходныя трактары „без наваротаў” і па дэмакратычных цэнах, а новая лінейка тэхнікі — у асноўным на высокатэхналагічныя рынкі Еўропы і Амерыкі”, — тлумачыць спецыяліст.

У бліжэйшы час плануецца дапоўніць трактары „Беларус” такімі функцыямі, як аўтаматычная трансмісія, сістэмамі аўтакіравання.

„Мы таксама маем намер максімальна наблізіць наш трактар да канчатковага спажыўца. Гэта значыць, асноўныя элементы тэхнікі будуць выпускацца тут, а яе зборка і канчатковая камплектацыя — на заводах, набліжаных да рынкаў збыту”, — дзелічцца планамі Стасілевіч.

Ён дадае, што стыль дызайну плануецца захаваць і ў новых трактарах МТЗ.

аз