Больш за 3 тысячы ўдзельнікаў прыняў другі „Мебелайн Марафон” у Магілёве. 6 кастрычніка а 10 гадзінe раніцы з плошчы Славы стартавалі першыя ўдзельнікі забегу. Сярод іх – валанцёр праваабарончага цэнтру „Вясна” з Гомеля Антон Назаранка, які спецыяльна прыехаў у Магілёў, каб падтрымаць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.
Ён адолеў марафонскую дыстанцыю (42 км. 195 м.) за 4 гадзіны 8 хвілін і ў агульным заліку стаў 82-ым, паведамляе mspring.online.
Большую частку дыстанцыі ён прабег у спецыяльнай майцы „Не – смяротнаму пакаранню”, паколькі для яго было прынцыпова заявіць пра сваю пазіцыю на такім масавым мерапрыемстве падчас правядзення Тыдня супраць смяротнага пакарання.
Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання (World Day Against the Death Penalty) штогод адзначаецца 10 кастрычніка. У Еўропе Рэспубліка Беларусь застаецца апошняй дзяржавай, у якім да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. За мінулы год у Беларусі расстралялі 4 чалавекі. У гэтым – ужо 2.
Тыдзень супраць смяротнага пакарання праводзіцца штогод кампаніяй „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.
аз