Цана на расійскі газ для Беларусі вызначыцца пасля падрыхтоўкі дарожных карт, якія распрацоўваюцца для рэалізацыі праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч паведаміў на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Займаемся дарожнымі картамі, рыхтуем іх. Пытанне цэнаўтварэння на прыродны газ будзе разглядвацца пасля падрыхтоўкі гэтых дарожных карт”, - сказаў Віктар Каранкевіч.
Міністр удакладніў, што на ўзроўні профільных міністэрстваў створаны адпаведныя рабочыя групы, якія займаюцца гэтай тэмай, на ўзроўні экспертаў таксама разглядваюцца пытанні па цэнаўтварэнні.
„Але трэба проста дачакацца, калі гэтыя дарожныя карты будуць падрыхтаваны. Актыўная работа па іх вядзецца, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў галіновых міністэрстваў”, - дадаў Віктар Каранкевіч.
Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі быў узгоднены праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы.
У 2019 годзе цана на расійскі газ для Беларусі складае $127 за 1 тыс. куб.
аз