Беларуская Служба

Кіраўнікі Генштабаў Італіі ды Беларусі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва

09.10.2019 12:22
Італьянскі і беларускі бакі абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў галіне міратворчасці, а таксама правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
Rzym, zdjęcie ilustracyjne
Rzym, zdjęcie ilustracyjneShutterstock/S.Borisov

Для развіцця ваенных кантактаў, устаноўленых у ходзе ўдзелу беларускай вайсковай дэлегацыі ў 3-й канферэнцыі ААН для начальнікаў генеральных штабоў па пытаннях міратворчасці 8 кастрычніка 2019 г., па ініцыятыве італьянскага боку, адбылася тэлефонная размова начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белаконева з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Італьянскай Рэспублікі генералам Энца Вечыярэлі. Піша газета Звязда, спасылаючыся на беларускае Міністэрства абароны.

Італьянскі і беларускі бок абмеркавалі пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў галіне міратворчасці, а таксама правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Нагадаем, на цяперашніх так званых выбарах у Палату прадстаўнікоў Беларусі таксама балатуецца начальнік Генштаба Алег Белаконеў. У выпадку прызначэння ў Палату імаверна Белаконеў пакіне пасаду начальнік ка Генеральнага штаба Узброеных сілаў Беларусі.

эж