Беларуская Служба

Пачаўся збор грошай на «Ноч расстраляных паэтаў»

09.10.2019 12:43
«Гэта не акцыя і не мітынг — гэта ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі», — падкрэсліваюць арганізатары «Ночы расстраляных паэтаў».
Kuropaty
KuropatyWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Падчас кампаніі, якая стартавала ў сацыяльнай сетцы Facebook, плануюць сабраць 2 000 долараў. За два дні беларусы ўжо ахвяравалі больш за чвэрць сумы, піша Новы час. 

Больш за сто паэтаў, пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў было расстраляна савецкімі карнікамі ў жахлівую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. З гэтай сумнай нагоды ўжо ў трэці раз 29 кастрычніка ў Курапатах пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Падчас яе будуць ладзіцца літаратурныя чытанні і музычныя выступы паводле твораў рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, а таксама прагучаць спевы і вершы, прысвечаныя сталінскім рэспрэсіям у Беларусі.

«Гэта не акцыя і не мітынг — гэта ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі», — падкрэсліваюць арганізатары «Ночы расстраляных паэтаў».

эж